У Беларусі могуць адкрыць філіял Кембрыджу

11.03.2010 15:38
Архив Редакция

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук паведаміў, што міністэрства адукацыі Беларусі разглядае прапанову пра стварэнне міжнароднага ўніверсітэта. “Гаворка ідзе пра стварэнне ў Мінску філіяла вядучых універсітэтаў свету, напрыклад, Кембрыджскага ўніверсітэта, МДУ”, — растлумачыў намміністра.

Аляксандр Жук распавёў, што тое пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, а ў міністэрства ўжо паступілі прапановы пра арганізацыю падобнай структуры, паведамляе БелТА.

Па меркаванні намміністра, цалкам магчыма стварыць такі філіял на базе аднаго з вядучых вну Беларусі. “Гэта дазволіць нарошчваць яго навуковую і матэрыяльную базу, запрашаць на працу выкладчыкаў з вядучых сусветных вну”, — падкрэсліў прадстаўнік мінадукацыі.

На думку Аляксандра Жука, гэта дасць магчымасць адпраўляць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку лепшых выкладчыкаў вну ў такія ўніверсітэты, як Кембрыдж ці Гарвард, з тым, каб пасля вяртання ў Беларусь яны змаглі выкладаць у гэтым філіяле.

Как вам новость?
Головоломки