У Беларусі могуць адмяніць даручальніцтва пры выдачы крэдытаў

15.11.2010 08:57
Архив Редакция

Беларускія ўлады выступілі з ініцыятывай адмовы банкамі ад інстытуту даручальніцтва пры крэдытаванні будаўніцтва жылля. Пра гэта 12 лістапада заявіў кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні працаўнікоў ААТ "Полацк-Шкловалакно". Па яго словах, праект указа ўжо падрыхтаваны і ўзгоднены з банкамі.

Як расказаў прэм’ер-міністр, у найбліжэйшы час праект прадставяць кіраўніку дзяржавы, перадае БелТА.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што гарантам вяртання крэдытаў банкам павінны стаць гарантаваная заработная плата і заклад маёмасці. Пры гэтым урад разглядае магчымасць прадстаўлення больш шырокіх ільгот па будаўніцтве жылля сем’ям з трыма і больш дзецьмі, паведаміў ён.

«Даючы льготныя крэдыты на жыллё, дзяржава павінна атрымліваць дэмаграфічную выгаду», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Как вам новость?
Головоломки