У Беларусі могуць адмяніць пераход на зімовы час

09.02.2011 14:20
Архив Редакция

У лютым спецыяльна створаная камісія разгледзіць магчымасць адмены пераходу на зімовы час у Беларусі з восені 2011 года. Пра гэта 9 лютага паведаміў начальнік сектара часу і частаты Беларускага дзяржаўнага інстытуту метралогіі Сяргей Трахімовіч.

У склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў. У іх ліку Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі, міністэрства аховы здароўя, міністэрства прамысловасці, міністэрства энергетыкі, міністэрства эканомікі і іншыя. У найбліжэйшыя дні плануецца вызначыць дакладную дату пасяджэння камісіі, перадае БелаПАН.

Сяргей Трахімовіч таксама паведаміў, што вясной 2011 года змяненні дзейнічаць яшчэ дакладна не будуць, і жыхары Беларусі традыцыйна перавядуць стрэлкі гадзінніка на гадзіну наперад.

Як раней перадаваў Тэлеграф, рашэнне аб адмене пераход на зімовы час 8 лютага прыняў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. Новаўвядзенні будуць дзейнічаць з восені 2011 года.

Как вам новость?