У Беларусі могуць прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе

15.03.2011 15:47
Архив Редакция

У хуткім часе ў парламент можа паступіць законапраект аб альтэрнатыўнай службе. Пра гэта 15 сакавіка падчас оnline канферэнцыі паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч. Ён адзначыў, што магчымасць альтэрнатыўнай службы прадугледжана часткай 2 артыкула 57 Канстытуцыі Беларусі.

Пётр Міклашэвіч распавёў, што Канстытуцыйны суд звяртаў раней увагу на неабходнасць прыняцця дадзенага закона або ўнясенні зменаў у закон «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» для таго, каб вызначыць механізм рэалізацыі права на альтэрнатыўную службу, перадае БелТА.

Кіраўнік КС нагадаў, што годам раней прэзідэнт даручыў распрацаваць праект закона аб альтэрнатыўнай службе. «Цяпер распрацаваны законапраект знаходзіцца ў Савеце Міністраў, праходзіць неабходныя ўзгадненні», — падкрэсліў Пётр Міклашэвіч.

Как вам новость?
Головоломки