У Беларусі могуць стварыць відэаканал паміж ВНУ

16.03.2010 17:43
Архив Редакция

Дырэктар Тэлевізійнага цэнтра БДУ Аляксандр Парфёнцаў паведаміў, што ў вышэйшых навучальных установах Беларусі абмяркоўваецца канцэпцыя відэаканала "Універсітэт-ТБ" паміж ВНУ. Па словах дырэктара, цалкам верагодна, што ў беларускіх студэнтаў у 2010-2012 гадах з'явіцца свой відэаканал.

«Універсітэт-ТБ» будзе інфармаваць студэнтаў і выкладчыкаў пра падзеі, якія адбываюцца ў супольнасці ВНУ, забяспечыць асвятленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне выхавання, адукацыі і развіцця культурнага патэнцыялу ў моладзевым асяроддзі. Кантэнт відэаканала будзе складацца з тэматычных блокаў відэапраграм працягласцю тры-пяць хвілін, у тым ліку інфармацыйныя (навіны, спорт, прагноз надвор’я), пазнавальныя, забаўляльныя, сацыяльныя і грамадзянскія праекты», — распавёў Аляксандр Парфёнцаў.

Па словах спецыяліста, відэаканал распрацоўваюць з мэтай стварэння інфармацыйна-пазнавальнага відэаканала. Распрацоўшчыкі плануюць першымі да відэаканала далучыць карпусы БДУ, далей далучацца астатнія ВНУ Мінска, а потым і ўсёй Беларусі, паведамляе БелТА.

«У наш час ідзе праца не толькі па абмеркаванні канцэпцыі, але і па стварэнні рэдакцыі, якая ў супрацоўніцтве з прэс-службамі і кіраваннямі па выхаваўчай працы ВНУ будзе рыхтаваць відэапрадукцыю для мэтавай аўдыторыі», — паведаміў дырэктар Тэлевізійнага цэнтра БДУ.

Спецыяліст растлумачыў, што для тэхнічнай рэалізацыі праекта ў месцах масавай скупнасці студэнтаў у навучальных карпусах ВНУ плануецца змяшчаць медыякомплексы, якія складаюцца з шырокафарматнага ВКІ-тэлевізара і кампутарнага блока кіравання.

Как вам новость?
Головоломки