У Беларусі могуць увесці абавязковае медстрахаванне

02.12.2010 15:34
Архив Редакция

У Беларусі падрыхтавалі праект дзяржаўнай праграмы развіцця рынку страхавых паслугаў на 2011 — 2015 гады. У рамках праекту асаблівае месца займае пытанне ўвядзення абавязковага медыцынскага страхавання грамадзянаў. Пра гэта распавяла Ірына Мерзлякова, гендырэктар Беларускай асацыяцыі страхавальнікаў.

Праграма накіравана на стымуляванне росту рынку паслуг страхавання і арыентавана на тое, «каб узносы на душу насельніцтва ў краіне значна выраслі і падышлі да ўзроўню еўрапейскіх краін», растлумачыла спецыялістка.

У першую чаргу акцэнт у праекце зроблены на развіццё «напрамкаў, якія тычацца страхавання жыцця і здароўя грамадзянаў», гэта значыць асабістае страхаванне. «Перш за ўсё будзе разглядацца пытанне ўвядзення абавязковага медыцынскага страхавання», — распавяла Ірына Мерзлякова, перадае БелТА.

На думку гендырэктара БАС, сфера асабістага страхавання, у тым ліку жыцця, застаецца слабаразвітай ў Беларусі ў параўнанні са страхаваннем транспартных сродкаў. З дапамогай дзяржпраграмы плануецца ў шэсць разоў павялічыць памеры страхавой прэміі на чалавека (да 240 даляраў).

Закранаючы тэму страхавання працаўнікоў прадпрыемстваў Ірына Мерзлякова адзначыла, што ідзе абмеркаванне эканамічных рычагоў, накіраваных на тое, каб «падштурхнуць прадпрыемства» заключаць адпаведныя дамовы», — сказала Ірына Мерзлякова.

Как вам новость?
Головоломки