У Беларусі могуць увесці абавязковую праверку суддзяў на веданне дзяржяўных моваў

23.02.2011 21:30
Архив Редакция

Канстытуцыйны суд Беларусі даслаў станоўчы адказ на прапанову ініцыятара кампаніі "Справаводства па-беларуску!" Ігара Случака ўвесці закон аб праверцы на прадмет валодання беларускай мовай кандыдатаў на пасаду суддзі ў абавязковым парадку для прадухілення яе няведання суддзямі. 

З такой прапановай грамадскі актывіст звяртаўся таксама ў іншыя суды Беларусі, пракуратуру і мінюст, аднак атрымліваў у адказ толькі адпіскі, паведамляе БелаПАН

«З Вярхоўнага, Вышэйшага Гаспадарчага судоў, пракуратуры і міністэрства юстыцыі прыйшлі толькі фармальныя адпіскі, што дадзенае пытанне і так урэгуляваны і ніякага ўдасканалення працэдуры ведаў суддзямі беларускай мовы не патрабуецца. Лічу, аднак, што праблема існуе. І пахвальна, што Канстытуцыйны суд паставіўся да ёй сур’ёзна», — заявіў Ігар Случак.

Ён таксама праінфармаваў, што разаслаў больш за сотню падобных зваротаў у беларускія міністэрствы і розныя іншыя ведамствы.

Как вам новость?
Головоломки