У Беларусі могуць з'явіцца рэйкавыя аўтобусы

30.07.2010 10:46
Архив Редакция

У Беларусі плануюць закупіць за мяжой доследныя ўзоры рэйкавых аўтобусаў для вывучэння іх эфектыўнасці. Выпрабаваць іх плануецца на участках Гомель-Хойнікі і Калінкавічы-Славечны Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік БЧ Анатоль Сівак.

У выпадку поспеху выпрабаванняў ААТ «Белкамунмаш» і ГА «Беларуская чыгунка» вывучаць магчымасць зборкі рэйкавых аўтобусаў у Беларусі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Рэйкавы аўтобус уяўляе сабой зменшаны варыянт дызель-цягніка, які складаецца з аднаго-двух вагонаў. Выкарыстоўваць гэты від транспарту мяркуюць на чыгуначных участках з невялікім пасажырапатокам.

Как вам новость?
Головоломки