У Беларусі можа з'явіцца антыманапольны орган

16.02.2011 17:20
Архив Редакция

Беларускі ўрад вырашыў стварыць антыманапольны орган, паколькі такога ў рэспубліцы яшчэ няма, а існуючы дэпартамент па цэнаўтварэнні мінэканомікі "сябе ўжо зжыў", заявіў 16 лютага намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас. "Мы хочам стварыць орган, які будзе сачыць за выкананнем антыманапольнага заканадаўства", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у краіне амаль штодня здараюцца канфлікты інтарэсаў у розных сферах эканомікі. «На жаль, заканадаўства, якое існуе сёння ў гэтай сферы, не здольнае нават супрацьстаяць ў шэрагу выпадкаў рэйдарскім захопам прадпрыемстваў. Таму праца над заканадаўствам па антыманапольным рэгуляванні ў Беларусі ідзе», — цытуе віцэ-прэм’ера БелТА.

Сяргей Румас упэўнены, што ў найбліжэйшы час дэпартамент па цэнаўтварэнні ліквідуюць — Саўмін ўжо прапанаваў гэта прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Замест яго і плануецца стварыць дэпартамент па антыманапольным рэгуляванні, які будзе ўваходзіць у склад мінэканомікі. «У далейшым, пры развіцці рынкавых адносін, магчыма, што гэта будзе самастойны орган, падпарадкаваны ўраду», — мяркуе намеснік прэм’ера.

Как вам новость?