У Беларусі на 14% падаражэў праезд у прыгарадных цягніках

21.03.2011 17:27
Архив Редакция

У Беларусі на 14% падвышаны тарыф на перавозкі пасажыраў прыгараднымі цягнікамі. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай міністэрства эканомікі № 28 ад 11 сакавіка 2011 года.

Такім чынам, дадзены тарыф павялічыўся на 110 рублёў (з 440 да 500 рублёў). Тарыф за кіламетр вырас на шэсць рублёў (з 44 да 50 рублёў), распавялі ў мінэканомікі.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Как вам новость?