У Беларусі на 2% павышаюцца кошты на малочныя прадукты

23.08.2010 14:53
Архив Редакция

У Беларусі ў жніўні і верасні адпускныя цэны на малако, кефір, смятану і тварог павышаюцца да 2% у месяц (у залежнасці ад тлустасці прадукцыі). Такое рашэнне замацавана пастановай міністэрства эканомікі Беларусі ад 16 жніўня 2010 года № 124.

Так, гранічныя адпускныя цэны без ПДВ на ўмовах франка-прызначэння на малако ў поліэтыленавых пакетах тлустасцю 1,5 — 4% міністэрства ўстанавіла ў памеры 872 рублі — 2,9 тыс. рублёў за літр у залежнасці ад тлустасці; на кефір у поліэтыленавых пакетах тлустасцю 1,5 — 3,5% — 0,9 тыс. рублёў — 1,4 тыс. рублёў за літр, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

На вагавую смятану тлустасцю 15 — 30% міністэрства эканомікі ўсталявала кошт ў 3,5 тыс. рублёў — 6,6 тыс. рублёў за кілаграм (у залежнасці ад тлустасці). Вагавы тварог тлустасцю 5 — 18% будзе каштаваць ад 5,3 тыс. рублёў да 6,8 тыс. рублёў за кілаграм у залежнасці ад тлустасці.

Як раней паведамляў Тэлеграф, з 16 ліпеня «ў мэтах паэтапнага кампенсавання падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных коштаў на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней» Міністэрства эканомікі Беларусі павысіла адпускныя цэны на малочныя прадукты на 3%.

Как вам новость?