У Беларусі на 40% даражэе цукар

27.05.2011 11:43
Архив Редакция

З суботы, 28 траўня, у Беларусі павышаюцца раздробныя кошты на цукар-пясок. Адпаведнае рашэнне аб гэтым 25 траўня прыняло міністэрства эканомікі сваёй пастановай № 75. Кошты на цукар вырастуць амаль на 40%.

Раздробная цана за кілаграм вагавага цукру-пяску складзе 4,6 тыс. рублёў супраць 3,29 тыс. рублёў раней, за кілаграм цукру, расфасаванага у спажывецкую ўпакоўку па 1 кілаграму, — 5 тыс. рублёў супраць 3,6 тыс., перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, вытворцы і імпарцёры тытунёвых і алкагольных вырабаў таксама чакаюць павышэння коштаў. Згодна з пастановай міністэрства эканомікі Беларусі № 74 ад 25 траўня, з 28 траўня на 10% павышаюцца раздробныя кошты на гарэлку — кошт 0,5 літра гарэлкі крэпасцю 40% (без уліку кошту тары) складзе 9520 рублёў. Акрамя таго, з’явілася інфармацыя аб тым, што з 1 чэрвеня на 30% вырастуць цэны на тытунёвыя вырабы.

Как вам новость?
Головоломки