У Беларусі на 4,9% выраслі дзіцячыя дапамогі і БПМ

03.02.2011 09:26
Архив Редакция

У Беларусі з 1 лютага на 4,9% выраслі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павышэнне выклікана павелічэннем таксама на 4,9% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які да 30 красавіка 2011 года будзе раўняцца 296,87 тыс. рублёў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Згодна з пастановай Саўміна № 111 ад 31 студзеня 2011 года бюджэт пражытачнага мінімуму павысіўся на 4,9% да БПМ, які дзейнічаў з 1 лістапада 2010 года па 31 студзеня 2011 года і роўнаму 283,5 тыс. рублёў. Для працаздольнага насельніцтва новы БПМ складае 324,55 тыс. рублёў, для пенсіянераў — 262,21 тыс. рублёў, для студэнтаў — 316,7 тыс. рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 361,31 тыс. рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 262,4 тыс. рублёў, перадае БелТА.

У сувязі з павышэннем БПМ штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім трохгадовага ўзросту складае 296,87 тыс. рублёў, старэйшым за тры гады — 89,6 тыс. рублёў. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці ўзрасце да 1,484 млн. рублёў, нараджэннем другога і наступных дзяцей — 2,078 млн. рублёў. Калі ж жанчына стане на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, то яна атрымае аднаразовую дапамогу жанчыне ў памеры 296,87 тыс. рублёў. Таксама з лютага павялічваюцца памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Как вам новость?
Головоломки