У Беларусі на 7,5% скарацілі квоту на выпуск пладовых мацаваных вінаў

13.09.2010 17:25
Архив Редакция

Урад Беларусі скараціў квоту на выпуск пладовых мацаваных ардынарных вінаў на 7,5% да 10,68 млн. дал. Разам з тым на 24,1% да 11,5 млн. дал павялічана квота на выпуск пладовых вінаў палепшанай якасці, на 21,7% да 101 тыс. дал ўзрасла квота на выпуск натуральных фруктова-ягадных вінаў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў № 1286.

Саўмін таксама павялічыў квоту на вытворчасць гарэлкі і вінаградных вінаў. Згодна з дакументам, у 2010 годзе павялічаны квоты на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў на 3,6% да 17 млн. дал, этылавага спірту з харчовай сыравіны — на 7% да 11,6 млн. дал. Максімальны выпуск вінаградных вінаў складзе 3,6 млн. даў, або на 9,4% больш за аб’ём, зацверджаны раней. Будзе выпушчана 54 тыс. дал брэндзі (на 3,8% больш).

Квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі зацвярджаюцца ў Беларусі штогод зыходзячы з аб’ёмаў спажывання ў рэспубліцы. Пры гэтым улічваюцца мерапрыемствы дзяржпраграмы па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму, распавялі ў Саўміне.

Как вам новость?