У Беларусі на аднаго святога стала больш

22.11.2010 09:36
Архив Редакция

Сінод Беларускай праваслаўнай царквы, пасяджэнне якога пад старшынствам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбылося 20 лістапада ў Мазыры, прылічыў да ліку мясцовашанаваных святых новапакутнікаў і вызнаўцаў БПЦ ад Тураўскай епархіі протаіерэя Аляксія Магільніцкага расстралянага ў 1937 годзе органамі НКУС.

Днём памяці новага святога будзе 20 кастрычніка. Сінод БПЦ таксама вызначыў дату святкавання Сабору Жыровіцкіх святых — 6 верасня, перадае БелТА.

Акрамя таго, кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы прыняло рашэнне аб стварэнні новай грамадскай арганізацыяй рэспубліканскага ўзроўню — Саюза праваслаўных жанчын. Духоўным папячыцельствам саюза і падтрымкай у яго дзяржрэгістрацыі зоймецца архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітры (Драздоў).

Таксама Сінод блаславіў адкрыццё ў Кобрыне жаночага манастыра ў імя Усяміласцівага Збаўцы.

Как вам новость?