У Беларусі інфляцыя з пачатку лютага склала 2,3%

21.02.2011 12:47
Архив Редакция

У Беларусі інфляцыя за другі тыдзень лютага склала 1,7%, а з пачатку месяца — 2,3%. Больш за ўсё выраслі цэны на цукар (9,9%), грэчневыя крупы (9,5%), бульбу (5,6%), гародніну (3,2%), ялавічыну і тварог (3%), салёны селядзец (2,7%), свініну (2,6%). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Разам з тым аплата жыллёва-камунальных паслуг узрасла на 18,2% (плата за электразабеспячэнне — на 12%, халоднае водазабеспячэнне і каналізацыю — на 14,6%, сеткавы газ — на 83,7%), паслуг вышэйшай адукацыі — на 4,1%.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў 2010 годзе. У параўнанні са снежнем 2009 года найбольш прыкметны прырост спажывецкіх коштаў назіраўся ў Беларусі (9,9%), Украіне (9,1%) і Румыніі (7,9%). Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты выраслі на 2,6%.

Как вам новость?