У Беларусі па амністыі на волю выйшла 3,3 тыс. чалавек

13.01.2011 16:07
Архив Редакция

У выніку амністыі  ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, якая завяршылася 7 студзеня, у Беларусі выйшлі на свабоду 3,3 тыс. чалавек, яшчэ 8673 заключаных на адзін год скарацілі тэрмін пакарання. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Усяго пад дзеянне закона аб амністыі падпадала 17 348 асобаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, і 5 041 — у выпраўленчых установах адкрытага тыпу. Палове зняволеных ва ўжыванні амністыі адмовілі з прычыны парушэння імі ўстаноўленага парадку адбывання пакарання альбо некампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствамі.

Таксама зняволеныя пакрылі 7,5 млрд. рублёў нанесенай іхнімі злачынствамі шкоды. Акрамя таго, вызваленыя каля сямі тысяч асуджаных да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі, і іншых мераў крымінальнай адказнасці, якія стаяць на ўліках крымінальна-выканаўчых інспекцый тэрытарыяльных органаў унутраных спраў. Больш чым тром тысячам асобаў дадзенай катэгорыі тэрмін пакарання скарочаны на адзін год.

Как вам новость?
Головоломки