У Беларусі па дарозе ў лякарню загінуў замежнік

22.03.2010 13:43
Архив Редакция

Грамадзянін Турцыі памёр па дарозе ў Буда-Кашалёўскую раённую лякарню ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама паведамілі, што трагедыя адбылася 20 сакавіка прыкладна а палове на другую ночы.

Па словах супрацоўнікаў УУС Гомельскага аблвыканкама, грамадзяніну Турцыі 1948 года нараджэння стала дрэнна ў цягніку «Мінск — Кіеў», яму выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, але пры дастаўцы ў лякарню з чыгуначнай станцыі «Буда-Кашалёўская» мужчына раптоўна сканаў, паведамляе БелаПАН.

Грамадзянін Турцыі прыбыў у Беларусь 18 сакавіка па візе, сапраўднай да 31 сакавіка. На дадзены момант мяркуецца, што прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. УУС праводзіць праверку.

Как вам новость?