У Беларусі пабудуюць яшчэ 28 лядовых палацаў

13.08.2010 17:46
Архив Редакция

У найбліжэйшай будучыні ў Беларусі будзе працаваць 51 лядовы палац. Усяго ў краіне ўжо пабудавалі 23 лядовыя палаца — нават у маланаселеных гарадах, і 28 лядовых палацаў яшчэ плануецца пабудаваць. Пра гэта падчас прэзентацыі першай у краіне прафесійнай жаночай каманды "Пантэры" паведаміў старшыня беларускага хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін.

«На ўсіх гэтых арэнах будуць працаваць не проста дзіцячыя спартыўныя школы, але і аддзяленні жаночага хакея. Мы арыентуем на гэта кіраўнікоў тых рэгіянальных арганізацыяў, у якіх адкрываюцца дзіцячыя спартовыя школы», — цытуе Яўгена Ворсіна «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

13 жніўня пасля прэзентацыі «Пантэр» Беларусь стала 35-й краінай у свеце, якая развівае жаночы хакей. Яўген Ворсін лічыць, што ўжо праз два-тры гады Беларусь зможа заявіцца на ўдзел у чэмпіянаце свету па жаночым хакеі.

Как вам новость?
Головоломки