У Беларусі пачалі фармаваць спісы забароненых сайтаў

09.07.2010 15:06
Редакция

У Беларусі ўстанаўліваецца абмежаванне доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі рэспублікі. Для гэтага ствараюцца два спісы абмежаванага доступу да сайтаў — публічны, у які ўвойдуць інтэрнэт-рэсурсы, зарэгістраваныя ў нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт, і закрыты, у які будуць уключаны іншыя "забароненыя" сайты.

Паводле новай пастановы аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі і міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якая ўступіла ў сілу першага ліпеня 2010 года, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг забяспечваюць аказанне паслуг па абмежаванні доступу на падставе спісу абмежаванага доступу, які фармуецца ў вызначаным парадку Дзяржаўнай інспекцыяй Рэспублікі Беларусь па электрасувязі міністэрства сувязі і інфарматызацыі (БелДІЭ), і спісу абмежаванага доступу, які фармуецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг самастойна.

Для атрымання доступу да спісу БелДІЭ, пастаўшчыкам інтэрнэт-паслуг неабходна аформіць афіцыйны ліст і перадаць яго праз ўпаўнаважаную асобу на адрас інспекцыі. Акрамя гэтага інтэрнэт-правайдар абавязаны прадаставіць завераную ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі, паведамілі ў БелДІЭ.

Пры наяўнасці гэтых дакументаў, на працягу трох дзён пасля паступлення запыту заяўнік атрымае лагін і пароль для доступу да спісу абмежаванага доступу праз сайт БелДІЭ. Уліковыя дадзеныя для доступу да спісу абмежаванага доступу носяць канфідэнцыйны характар.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть