У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах

20.04.2010 11:21
Архив Редакция

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў аб тым, што з 20 красавіка ў рэспубліцы пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. "У 10:00 па ўсёй краіне адкрыюцца ўчасткі для галасавання. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 20 па 24 красавіка. Выбаршчыкі могуць прыйсці на ўчастак з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00", — распавёў прадстаўнік ЦВК.

Па словах Мікалая Лазавіка, бюлетэні для галасавання камісія будзе выдаваць выбаршчыку на падставе двух дакументаў. «Галоўным з іх з’яўляецца спіс грамадзян, якія маюць права галасаваць на дадзеным выбарчым участку, — адзначыў сакратар Цэнтравыбаркаму. — Грамадзянін, прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, прад’яўляе дакумент, што пацвярджае асобу, у якім абавязкова павінен быць фатаздымак».

Прадстаўнік Цэнтравыбаркаму паведаміў, што ў залежнасці ад участку ў бюлетэнях будзе розная колькасць кандыдатаў у дэпутаты. «Калі іх некалькі, выбаршчык ставіць любы графічны знак у квадраце насупраць прозвішча кандыдата, якога лічыць вартым. Таксама ёсць магчымасць прагаласаваць «супраць усіх». Калі ў бюлетэні ўказаны адзін кандыдат, то насупраць яго прозвішча будуць два квадраты з надпісамі «за» і «супраць», адзін з якіх і павінен адзначыць выбаршчык», — праінфармаваў Мікалай Лазавік, перадае БелТА.

Сакратар ЦВК звярнуў таксама ўвага на тое, што сёлета з улікам змен у выбарчым заканадаўстве кантроль за правядзеннем датэрміновага галасавання будзе больш цвёрдым. «У першы дзень датэрміновага галасавання выбаркамы мусяць апячатаць урны ў прысутнасці кворуму з двух трэціх складу. У канцы кожнага дня галасавання прарэз у скрыні для датэрміновага галасавання трэба заляпляць аркушам паперы з подпісам старшыні і члена камісіі», — падкрэсліў Мікалай Лазавік.
 
Прадстаўнік Цэнтравыбаркаму дадаў, што ў памяшканні, дзе праходзіць галасаванне, кожны дзень павінны вывешвацца абноўленыя пратаколы з інфармацыяй пра колькасць грамадзян, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні.

Лазавік: выбаркамы гатовыя да выбараў на 100%

Па словах сакратара Цэнтравыбаркаму, гатоўнасць выбаркамаў да выбараў у мясцовыя саветы складае 100%. «19 красавіка ўсе выбарчыя камісій правялі паседжанні, на якіх праверылі гатоўнасць да датэрміновага і асноўнага галасавання», — цытуе БелаПАН словы Мікалая Лазавіка.

У прыватнасці, выбаркамы правяраюць інфармацыю пра колькасць грамадзян, уключаных у спісы, гатоўнасць абсталявання на ўчастках для галасавання, забяспечанасць сродкамі сувязі, адзначыў прадстаўнік Цэнтравыбаркаму.

«Усе вобласці ўжо падалі справаздачы Цэнтравыбаркаму. Выбарчыя камісіі цалкам гатовыя да правядзення мясцовых выбараў», — падсумаваў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?
Головоломки