У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне

14.12.2010 09:02
Архив Редакция

У аўторак, 14 снежня, у Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта рэспублікі. Участкі для галасавання будуць працаваць з 10:00 да 19:00 з перапынкам з 14:00 да 16:00. Скончыцца датэрміновае галасавання ў суботу, 18 снежня ў 19:00. Для забеспячэння празрыстасці і адкрытасці датэрміновага галасавання ў першы дзень скрыні для галасавання правераць і апячатаюць старшыні камісіі ў прысутнасці не менш як дзвюх трэціх складу камісіі.

Паводле другой справаздачы міжнародных назіральнікаў з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, складзенай 10 снежня, падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ідзе поўным ходам і ва ўстаноўленыя законам тэрміны. У ліку іншага міжнародныя назіральнікі адзначылі, што на цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі датэрміновага галасавання.

Як раней перадаваў Тэлеграф, урны для галасавання будуць апячатвацца двойчы на дзень — на ноч і перад перапынкам у працы выбаркамаў. У перыяд, пакуль галасаванне не вядзецца, бюлетэні будуць захоўваць у сейфах або металічных шафах. Пратаколы выбаркамаў аб ходзе датэрміновага галасавання будуць агульнадаступныя.

Характэрна, што акрамя агульных патрабаванняў да правядзення галасавання існуюць і так званыя «памяткі назіральніка«. У іх акрамя агульных патрабаванняў да правядзення выбараў утрымліваюцца таксама магчымыя праблемныя сітуацыі, апісаныя ў выглядзе пытанняў і адказаў для «апануючых сіл».

Как вам новость?
Головоломки