У Беларусі пачнуць выпуск вілачных пагрузчыкаў

31.01.2011 09:40
Архив Редакция

Старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін у 2011 годзе збіраецца ўкласці 50 млн. даляраў для будаўніцтва ў Беларусі завода па вытворчасці вілачных пагрузчыкаў. Для гэтага ён мае намер выкарыстоўваць вытворчую пляцоўку аднаго з даччыных прадпрыемстваў ЗАТ "Амкадор-Унікаб" ў Маладзечне.

Улады Мінскай вобласці падпісалі інвестыцыйнае пагадненне з Аляксандрам Шакуціным у канцы 2010 года, паведамляе беларускі «Ежедневник».

У Маладзечне са жніўня пачалі завозіць машынакамплекты балгарскай кампаніі Dimex, якая з’яўляецца партнёрам будаўніцтва. «Амкадор» жа ў дадзены момант выпускае для пагрузчыкаў рамы, каркасы бяспекі кабіны і шклопластыкавыя дэталі. Для лакалізацыі такой вытворчасці ў Беларусі холдынг будзе выпускаць проціважнікі, кіраваныя масты і пагрузачна абсталяванне.

Плануецца, што прадпрыемства пачне працаваць на поўную магутнасць ў 2011 годзе, першапачатковы аб’ём выпуску прадукцыі складзе 2,5 тыс. вілачных аўтапагрузчыкаў на год.

Развіццём эканомікі Маладзечна, акрамя Аляксандр Шакуціна, цікавяцца і іншыя буйныя беларускія інвестары. Так, у 2009 годзе ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж выкупіў у дзяржавы Маладзечанскі мясакамбінат, а на яго аснове адкрыў мясаперапрацоўчае прадпрыемства «Трайпл-Велес».

Как вам новость?
Головоломки