У Беларусі падаражэў праезд у міжнародных аўтобусах

27.05.2011 11:21
Архив Редакция

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" з 26 траўня павысіла тарыфы на праезд у аўтобусах, што здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы па міжнародных маршрутах. Праезд падаражэў суразмерна афіцыйнай дэвальвацыі рубля Нацбанкам — у сярэднім на 55%.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, рост тарыфаў закрануў наступныя маршруты: Мінск-Варшава (17:40), Мінск-Вільня (01:30, 8:20, 11:00), Мінск-Друскенікі (23:55), Мінск-Калінінград (05:40), Мінск-Коўна (07:20), Мінск-Кіеў (22:45), Мінск-Масква (18:10), Мінск-Рыга (10:00), Мінск-Рыга праз Даўгаўпілс (21: 30), Мінск-Рыга праз Вільню (23:30), Мінск-Санкт-Пецярбург (17:00), Мінск-Талін (15:30).

Як раней перадаваў Тэлеграф, кошт праезду ў цягніках міжнародных зносін павялічылася на 36% -81%, сведчыць параўнанне коштаў на сайце Мінскага аддзялення БЧ. У прыватнасці, праезд у плацкартным вагоне цягнікоў № 26 і № 28 з Мінску да Масквы падаражэў з 124 050 да 195 500 рублёў (на 57,6%), у купэйным — з 244 080 да 388 310 (на 59,1%), ў спальным — з 485 620 да 775 820 (на 59,8%).

Как вам новость?
Головоломки