У Беларусі падаражэлі мяса і малако

15.09.2010 16:47
Архив Редакция

У Беларусі з 16 верасня павялічаны гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну, свініну, малако і малочныя прадукты. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве эканомікі Беларусі. Так, згодна з пастановай міністэрства, у верасні і кастрычніку 2010 года гранічныя адпускныя цэны на патушную ялавічыну павышаюцца да 4% у месяц, патушную свініну — да 3% у месяц.

Гранічныя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану, тварог дадаткова павялічваюць да 2%. У міністэрстве эканомікі патлумачылі, што такое рашэнне прынята ў мэтах паэтапнага кампенсавання падаражэння малочнай і мясной прадукцыі, а таксама збліжэння цэнаў на дадзеныя прадукты з коштамі ў суседніх краінах. Акрамя таго, павышэнне адпускных коштаў выклікана адпаведным падвышэннем закупных коштаў на малако, буйную рагатую жывёлу і свінняў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, папярэдняе падаражэнне малочных прадуктаў і мяса адбылося ў сярэдзіне ліпеня гэтага года. Тады міністэрства эканомікі павысіла адпускныя кошты на малочныя прадукты і патушную ялавічыну і свініну на 3%.

Как вам новость?
Головоломки