У Беларусі падаражэлі мяса, малако і гарэлка

16.07.2010 08:50
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі павысіла з 16 ліпеня раздробныя кошты на гарэлку і адпускныя цэны на малочныя прадукты і патушную ялавічыну і свініну на 3%. Адпаведныя рашэнні эканамічнае ведамства прыняло па прапановах канцэрну «Белдзяржхарчпрам» і міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі ад 12 ліпеня 2010 года № 116 «Аб унясенні зменаў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2009 года № 145», акрамя коштаў на гарэлку стандартнай многазваротнай шкляной тары павысяцца і мінімальныя адпускныя кошты на іншыя віды алкагольнай прадукцыі моцнасцю больш за 28%.

Акрамя таго, міністэрства пастанавіла выраўняць раздробныя кошты на асобныя найменні гарэлак ў сувязі з удасканаленнем тэхналогіі іх вытворчасці і паляпшэннем якасных характарыстык.

Рашэнне аб павышэнні адпускных цэнаў на мясамалочную прадукцыю мінэканомікі прыняло «у мэтах паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных коштаў на малако, буйную рагатую жывёлу і свінняў», гаворыцца ў пастанове ад 12 ліпеня № 115 «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2009 года № 114».

«Пастановай з 16 ліпеня 2010 года павышаны лімітныя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану, тварог — на 3%, ялавічыну патушную — на 3%, свініну патушную — на 2%», — праінфармавалі ў эканамічным ведамстве.

Как вам новость?