У Беларусі падоўжаць тэрміны чэкавай прыватызацыі

09.04.2010 13:43
Архив Редакция

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў заявіў, што ў Беларусі падоўжаць тэрміны чэкавай прыватызацыі. "Грамадзяне "сядзяць" на чэках, а калі тэрмін завяршаецца, яны пачынаюць варушыцца і пісаць лісты, што іх ашукалі, далі чэкі, і яны не ведаюць, куды іх дзяваць. Таму ўрад дасць яшчэ год падумаць і ўкласці чэкі ў ААТ", — падкрэсліў Георгій Кузняцоў.

Кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па маёмасці адзначыў, што адпаведную пастанову Савет Міністраў ужо падрыхтаваў, паведамляе БелТА.

На дадзены момант у Рэспубліцы Беларусь абмен чэкаў «Маёмасць» на акцыі шэрагу прадпрыемстваў у аддзяленнях «Беларусбанка» можна зрабіць да першага ліпеня 2010 года.

Как вам новость?