У Беларусі падрыхтавалі праект рэалізацыі дырэктывы № 4

08.02.2011 15:55
Архив Редакция

У Беларусі падрыхтавалі праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы прэзідэнта № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтве мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі. "Варыянт дакумента ў цяперашні час падрыхтаваны, вядзецца яго дапрацоўка, дашліфоўка", — сказаў ён. 

Аляксандр Ліхачэўскі паведаміў, што дакумент накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Вышэйшы гаспадарчы суд, Камітэт дзяржкантролю, для таго, каб тыя выказалі свае меркаванні, «якія будуць улічаныя пры дапрацоўцы плану», перадае БелТА.

Па словах дырэктара дэпартаменту, дакумент планавалася падрыхтаваць да 1 лютага, але ад бізнэс-супольнасцяў працягваюць паступаць прапановы, якія нельга пакінуць без увагі і таксама неабходна ўлічыць.

Як распавёў намеснік дырэктара дэпартаменту па прадпрымальніцтве мінэканомікі Яўген Сямёнаў, у план праекту ўваходзіць прыкладна 100 заканадаўчых актаў, замест 50 запланаваных.

Як паведамляў Тэлеграф, бачнага эфекту ад дырэктывы № 4 можна чакаць не раней чым праз год-паўтара. Аб гэтым карэспандэнту Тэлеграфа заявіў дырэктар юрыдычнай кампаніі «Элайнс Груп» Уладзімір Нясмашны. «Пакуль трэба працаваць і выконваць закон незалежна ад таго, што напісана ў дырэктыве», — адзначыў ён.

Как вам новость?