У Беларусі падрыхтавалі праект указа па барацьбе з заробкамі ў канвертах

11.03.2011 14:51
Архив Редакция

Беларускія ўлады падрыхтавалі праект указа па прадухіленні выплаты заробкаў у канвертах. Пра гэта паведаміў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка. "Заробкі ў канвертах — складанае пытанне, гэта канфідэнцыйныя адносіны паміж прадпрымальнікам-наймальнікам і найманым працаўніком", — заявіў ён.

Намеснік міністра адзначыў, што важна адрэгуляваць сітуацыю з прадухіленнем выплаты заробку ў канвертах, паколькі сёння да аплаты падаходнага падатку прыцягваецца наёмны працаўнік, а наймальнік застаецца ў баку, перадае БелТА.

Васіль Каменка распавёў, што ў праекце ўказа адлюстраваны механізмы, «як будуць дзейнічаць кантралюючыя органы і якім чынам будуць выплочвацца ўтоеныя падаткі». Для гэтага неабходна ўлічыць усе заўвагі прадпрымальнікаў, адзначыў намеснік міністра па падатках і зборах.

Как вам новость?
Головоломки