У Беларусі пакажуць інтэрв'ю з Саакашвілі

15.07.2010 10:37
Архив Редакция

Першы тэлеканал беларускага тэлебачання ў чацвер, 15 ліпеня, пакажа эксклюзіўнае інтэрв'ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Як анансавала Белтэлерадыёкампанія, грузінскі лідар раскажа, ці можна памірыць Тбілісі і Маскву, калі Грузія ўступіць у Еўрасаюз, у якой ежы ён адмаўляе сабе і на што крыўдуюць ягоныя сваякі.

Як адзначаюць беларускія СМІ, некалькімі днямі раней Міхаіл Саакашвілі сустракаўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Крыме, куды абодва прыбылі, каб павіншаваць прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з днём нараджэння, перадае Корреспондент.net.Пацяпленне ў стасунках паміж дзвюма краінамі надышло пасля таго, як парламент Беларусі адмовіўся прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. У студзені прэзідэнт Грузіі нават выказаў падзяку Беларусі за стойкасць ў пытанні непрызнання Сухумі і Цхінвалі.Да гэтага Міхаіл Саакашвілі абяцаў беларускаму кіраўніцтву рэвалюцыю, у адказ на што Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Тбілісі ў неміралюбнай палітыцы.

Как вам новость?
Головоломки