У Беларусі паляпшаецца сістэма кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

22.09.2010 16:00
Архив Редакция

У Беларусі ўдасканальваецца нацыянальная сістэма па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў на пасяджэнні Асамблеі дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

Як паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі, Ігар Войтаў праінфармаваў САІУ аб сітуацыі, якая склалася ў галіне інавацыйнага развіцця беларускай эканомікі. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя абмеркавала з кіраўніцтвам САІУ далейшыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.

Сярод іншага абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў рамках распрацоўкі Беларуссю нацыянальнай стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, накіраванай на эфектыўнае выкарыстанне навукова-даследчага патэнцыялу краіны ў мэтах эканамічнага развіцця.

На сустрэчы з кіраўніком дэпартаменту эканамічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК) беларуская дэлегацыя абмеркавала падрыхтоўку агляду інавацыйнага развіцця Беларусі, які праводзяць эксперты ЕЭК ААН сумесна з беларускімі спецыялістамі.

Ігар Войтаў таксама наведаў штаб-кватэру Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаванняў (ЦЕРН), дзе азнаёміўся з працай арганізацыі па асобных праектах у галіне ядзернай фізікі. Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам ЦЕРН Рольфам Хоерам бакі дамовіліся аб працягу навукова-практычнага супрацоўніцтва, а таксама аб пашырэнні ўдзелу Беларусі ў даследаваннях, якія рэалізуюцца арганізацыяй.

Как вам новость?