У Беларусі пасля спарынгу загінуў міліцыянт, што хацеў стаць спецназаўцам

16.11.2010 08:59
Архив Редакция

У Беларусі загінуў супрацоўнік міліцыі, які спрабаваў паступіць у спецпадраздзяленне "Альфа" Камітэту дзяржбяспекі. 25-гадовы мужчына павінен быў здаць залік па фізпадрыхтоўцы. Перад спарынгам ён прайшоў дбайнае медыцынскае абследаванне, а таксама псіхалагічнае тэставанне і праверку на дэтэктары хлусні.

У ходзе рукапашнага бою міліцыянт прапусціў удар у галаву і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, але там яго не змаглі выратаваць, перадае Корреспондент.net.Пракуратура Беларусі ўжо праводзіць праверку, аднак афіцыйна праваахоўныя органы каментароў пакуль не даюць.

Как вам новость?
Головоломки