У Беларусі пасведчанне кіроўцы на дзень можа стаць праязным білетам

07.09.2010 16:07
Архив Редакция

У Беларусі ў Міжнародны дзень без аўтамабіля, які пройдзе 22 верасня, усім уладальнікам пасведчанняў кіроўцы могуць дазволіць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце. З такой ініцыятывай міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі звярнулася да абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.

Начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы міністэрства прыроды Беларусі Сяргей Заўялаў лічыць, што транспартныя арганізацыі ад такой акцыі не панясуць вялікіх стратаў, перадае «Народная газета».

«Затое разам мы зможам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў забруджвання паветра, і ў выніку карысць будзе не толькі для экалогіі, але і для кожнага жыхара нашай краіны», — адзначыў чыноўнік.

Кожны год у Міжнародны дзень без аўтамабіля тысячы беларускіх кіроўцаў ставяць свае аўтамабілі на прыкол, а кіраўнікам арганізацыяў і ўстаноў ўлады рэкамендуюць заахвочваць такіх працаўнікоў.

Как вам новость?