У Беларусі павышаюцца закупачныя цэны на мяса

22.04.2011 16:02
Архив Редакция

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічвае 10% закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу для забою і яе мяса, буйную рагатую жывёлу мясных парод і іх мяшанак для забою. Гранічныя мінімальныя цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі, што закупляецца для дзяржаўных патрэбаў, устаноўлены пастановай міністэрства № 23, якая ўступіла ў сілу 21 красавіка 2011 года.

Згодна з пастановай мінсельгасхарча, на 10% таксама павышаюцца надбаўкі да гранічных мінімальных цэнаў, што выплочваюцца за маладняк буйной рагатай жывёлы вышэйшай і сярэдняй укормленасці (акрамя маладняку жывой вагой 400 кг і больш, вагой тушы 194 кг і больш), які ідзе на вытворчасць мясных прадуктаў дзіцячага і дыетычнага харчавання. Надбаўка да гранічных мінімальных цэнаў ўстаноўлена ў памеры 545 тыс. рублёў за тону жывой вагі, 1,3 млн. рублёў — за тону мяса маладняку вышэйшай укормленасці, 1,2 млн. рублёў — за тону мяса маладняку сярэдняй укормленасці.

Акрамя таго, дадзенай пастановай ўстаноўлена, што малако пры здачы-прыёмцы ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчасць малочных прадуктаў, аплочваецца са зніжкай у памеры 8,5 тыс. рублёў за тону малака базісных тлустасці і бялку. Малако, якое закупляецца ў насельніцтва, аплочваецца па дагаворных цэнах, але не ніжэй за гранічную мінімальную цану на малако першага гатунку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 7 красавіку 2011 года Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай № 455 прызнаў страціўшымі сілу 13 сваіх пастаноў, якія датычацца рэгулявання цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Пастановай абавязкі па рэгуляванні цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца для дзяржпатрэб, былі ўскладзены на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки