У Беларусі павысяць адказнасць вытворцаў за якасць прадукцыі

26.08.2010 13:20
Архив Редакция

Беларусь плануе павысіць адказнасць вытворцаў за якасць і бяспеку прадукцыі. Пра гэта 26 жніўня заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка. Па яго словах, у цяперашні момант рыхтуюцца адпаведныя змены ў нацыянальнае заканадаўства.

Дадзеныя змены неабходныя для гарманізацыі падыходаў з Расіяй і Казахстанам, паведаміў Віктар Назаранка. Па яго словах, у Беларусі пастаўлена задача лібералізацыі эканомікі, перадае БелТА. «Неабходна, каб усе органы дзяржкіравання, арганізацыі, якія ўплываюць на ўмовы лібералізацыі, стваралі спрыяльныя ўмовы для бізнэсу», — дадаў чыноўнік.

Акрамя таго, у Беларусі праводзіцца рэфармаванне сістэмы дзяржнагляду з мэтай пераходу да іншых падыходаў у галіне нармавання і стандартызацыі. «Ужо сёння заканадаўства паказвае, што стандарты з’яўляюцца добраахвотнымі, калі вытворца прымае абавязацельствы аб адказнасці», — распавёў першы намеснік старшыні Дзяржстандарту.

Таксама былі прынятыя дакументы па спрашчэнні працэдураў сертыфікацыі з мэтай планамернага пераходу ад абавязковай сертыфікацыі да дэкларавання. Па словах Віктара Назаранкі, усе гэтыя працэсы накіраваны на тое, каб меры па лібералізацыі заканадаўства ў галіне тэхнічнага рэгулявання можна было кампенсаваць адказнасцю вытворцаў, імпарцёраў за якасць і бяспеку прадукцыі, якая пастаўляецца.

Как вам новость?
Головоломки