У Беларусі павысяць працоўныя пенсіі

24.06.2010 09:27
Архив Редакция

Намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва заявіла на прэс-канферэнцыі 23 чэрвеня, што ў краіне ў бягучым годзе будуць павышаныя памеры працоўных пенсій. Аднак намесніца міністра не назвала параметры і тэрміны павышэння пенсій.

«У адпаведнасці з заканадаўствам працоўныя пенсіі павышаюцца па меры росту сярэдняй заработнай платы. Пераразлік пенсій праводзіцца, калі сярэдняя заработная плата пераадольвае 15-працэнтны парог росту. Пераразлік працоўных пенсій можа быць праведзены дадаткова пры наяўнасці фінансавых магчымасцяў», цытуе БелТА словы Валянціны Каралёвай.

Намесніца міністра паведаміла, што ў 2010 годзе ўжо двойчы ў лютым і траўні былі праіндэксаваныя мінімальныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій. Па яе словах, індэксацыя была выкліканая ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Валянціна Каралёва таксама адзначыла, што ў Беларусі не плануецца павышаць пенсійны ўзрост. Яна нагадала, што на дадзены момант узрост выхаду на пенсію для мужчын складае 60 гадоў, для жанчын — 55 гадоў. У той жа час, паводле яе слоў, сярэдняя працягласць жыцця мужчын-пенсіянераў у Беларусі складае 14 гадоў, жанчын — 24 гады.

Как вам новость?