У Беларусі павысяць працоўныя пенсіі на 12,5%

21.07.2010 12:18
Архив Редакция

З першага жніўня 2010 года ў Беларусі ў сярэднім на 12,5% будуць павялічаны памеры працоўных пенсій. Такое палажэнне змяшчаецца ва ўказе № 371, які быў падпісаны 21 ліпеня.

У выніку павышэння пенсіі ў сярэднім павялічацца на 58,6 тыс. рублёў (19,5 даляраў) і складуць 528,3 тыс. рублёў (176,1 даляраў), перадае АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, рэальны памер месячнай пенсіі, скарэктаванай на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі, у чэрвені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем 2009 года павялічыўся на 12,4%. Аднак, у параўнанні з траўнем 2010 ён паменшыўся на 0,2% і склаў 469,7 тыс. рублёў.

Как вам новость?