У Беларусі павысілі заробак асобным катэгорыям бюджэтнікаў

01.09.2010 17:21
Архив Редакция

З 1 верасня пастановай Савета міністраў Беларусі павышаецца зарплата для асобных катэгорый працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў і іншых арганізацыяў, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыраўнаны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Пра гэта распавялі ва ўрадзе Беларусі.

У адпаведнасці з новай пастановай, за кошт змянення карэкціруючых каэфіцыентаў павысілі заробак нізкааплатных катэгорый працаўнікоў. Таксама на 10% павысілі тарыфныя аклады маладым спецыялістам, накіраваным на працу па размеркаванні ў бюджэтныя арганізацыі, перадае БелТА.

Педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый тарыфныя аклады падвысілі на 25%. Аднак, гэта не закране прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ і ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў.

Лекарам-бюджэтнікам, у тым ліку кіраўнікам, аклады павысілі таксама на 25%, працаўнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання і працаўнікам культурна-асветніцкіх устаноў — на 15%.

У адпаведнасці з пастановай, рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады абавязаныя правесці пераразлік зарплаты працаўнікоў у адпаведнасці з новымі карэкціруючымі каэфіцыентамі і павышэннем тарыфных акладаў.

Как вам новость?
Головоломки