У Беларусі павялічылі бюджэт пражытачнага мінімуму на 15,6%

05.05.2011 10:20
Архив Редакция

Беларускія ўлады вырашылі з 1 траўня павысіць бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) на 15,6% да 343,26 тыс. рублёў (114,15 даляраў). Адпаведная пастанова Савета міністраў № 553 была падпісана 28 красавіка. Штомесячны памер БПМ усталяваны ў сярэднім на душу насельніцтва па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка і разлічаны да канца ліпеня.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ складае 373,26 тыс. рублёў, для пенсіянераў — 294,21 тыс. рублёў, для дзяцей малодшых за тры гады — 289,43 тыс. рублёў, малодшых за шэсць гадоў — 366,22 тыс. рублёў, малодшых за 18 гадоў — 377,73 тыс. рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 342,37, паведамілі ва ўрадзе.

З 1 траўня на 15,6% павялічаны і памер дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Акрамя таго, выраслі сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да іх для некаторых катэгорый пенсіянераў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, з 1 лютага па 30 красавіка 2011 года памер пражытачнага мінімуму быў вызначаны ў рамках 296,87 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім на 4,9%.

Как вам новость?