У Беларусі ўпершыню асудзілі за перапрашыўкі скрадзенага тэлефона

04.01.2011 16:44
Архив Редакция

У Беларусі ўпершыню вынеслі прысуд па артыкуле 350 Крымінальнага кодэксу Беларусі "Мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі". Суд Маскоўскага раёна Берасця ў пачатку студзеня гэтага года асудзіў 30-гадовага радыёмеханіка за незаконнае перапраграмаванне скрадзеных мабільных тэлефонаў.

Як высветлілі праваахоўнікі, мужчына змяняў IMEI-нумары мабільных тэлефонаў (унікальны міжнародны ідэнтыфікатар мабільнага абсталявання), загадзя ведаючы пра «крымінальнае мінулае» апаратаў. За свае паслугі браў ад 20 да 50 тысяч рублёў, перадае «Савецкая Беларусь«.

За перапрашыўкі «шэрага» тэлефона суд аштрафаваў мужчыну на 3,5 млн. рублёў. Між тым, паводле Крымінальнага кодэкса, за незаконную мадыфікацыю камп’ютарнай інфармацыі ў Беларусі злачынец можа быць пакараны арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі да трох гадоў.

Акрамя таго, суд Берасця таксама вынес прысуд змоўшчыку прадпрымальнага берасцейца — 28-гадоваму непрацоўнаму жыхару Камянецкага раёна, які прынёс на перапрашыўкі крадзены тэлефон. Суд прысудзіў мужчыну да года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Как вам новость?
Головоломки