У Беларусі ўпершыню пройдзе кулінарны конкурс "Sushi-battle 2010"

08.04.2010 15:03
Архив Редакция

Лепшыя кухары сушы рэстаранаў і кавярняў горада Мінска бяруць удзел у кулінарным паядынку "Sushi-battle 2010" у "Мон-кафэ" 11 і 25 красавіка 2010 года з 15:00 да 17:30. Мэтай конкурсу з'яўляецца падвышэнне майстэрства гатавання сушы і абмен досведам паміж кухарамі Японскай кухні. Адмысловы госць мерапрыемства — шэф-кухар японскай кухні з Лондану. У журы — прадстаўнік амбасады Японіі, шэф-кухар Нацыянальнай гільдыі кухараў Расіі і зоркі эстрады.

Удзельнікі першага этапу — кухары адразу васьмі прадпрыемстваў грамадскага харчавання, якія папулярызуюць культуру Японскай кухні. Удзельнікі другога этапу — толькі чатыры лепшыя кухары, якія будуць адабраныя журы па выніках першага этапу «Sushi-battle».

Першы этап з’яўляецца адборачным і складаецца з трох раўндаў: падрыхтоўка класічных ролаў і нігіры сушы з ласося, падрыхтоўка трох порцый фірмовага рола, фрыстайл — падрыхтоўка сушы з вызначанага набору прадуктаў.

У другім туры ўдзельнікі не абмежаваныя ў выбары прадуктаў. Сутнасць спаборніцтва складаецца ў падрыхтоўцы арыгінальнага варыянту падачы банкетнага асарці і яго прэзентацыі журы конкурсу і гледачам. Па выніках другога этапу конкурсу  вызначаецца пераможца «Sushi-battle 2010».

Для ўдзельнікаў другога тура вызначаныя наступныя намінацыі: першае месца — лепшы ў сваёй справе, другое месца, трэцяе месца, прыз глядацкіх сімпатый. Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца  дыпламамі ўдзельнікаў «Sushi-battle 2010».

У склад журы ўваходзяць прадстаўнік ад «Рэстарацыі», прафесійны шэф-кухар, поп-зорка, прадстаўнік прэсы, прадстаўнік амбасады Японіі, шэф-кухар Нацыянальнай гільдыі кухараў Расіі, госці-знаўцы сушы, якія прысутнічаюць у зале.

Как вам новость?
Головоломки