У Беларусі ўпершыню зафіксавалі тарнада

03.08.2010 16:02
Архив Редакция

У раёне вёскі Цітаўкі пад Бабруйскам відавочцы ў адзін з ліпеньскіх дзён зафіксавалі тарнада. Як расказала начальніца Бабруйскай мэтэастанцыі Ганна Панкрацьева, такая прыродная з'ява было зарэгістравана ўпершыню. "Наша мэтэастанцыя падобныя з'явы яшчэ не рэгістравала. Адзінае, што магу сказаць, у дзень, пра які ідзе гаворка, тэмпература паветра была на ўзроўні +35", — адзначыла спецыялістка.

Пры гэтым Ганна Панкрацьева дадала, што тарнада вельмі і вельмі небяспечныя, яны папросту могуць уцягнуць у сваю варонку аўтамабіль, сарваць дах дома або падняць у паветра і жывёл, і людзей, перадаюць «Магілёўскія ведамасці».

«Такія атмасферныя з’явы зусім не характэрныя для нашых месцаў. Але ў апошні час усё часцей падобныя выпадкі адзначаюцца і непадалёк ад нас (у Падмаскоўі, Санкт-Пецярбургу)», — канстатавала Ганна Панкрацьева.

Адзін з відавочцаў, майстар участку па нарыхтоўцы лігніну Мікалай Палявы так апісаў ўбачанае: «Усё вакол рэзка пацямнела, сонца закрылася пылльнай хмарай. Я знаходзіўся ў пяці метрах ад тарнада і пачаў здымаць тое, што адбываецца на мабільны. Адчуванні, скажу вам, проста жудасныя. Ад гэтага слупа зыходзіў страшэнны холад, вельмі непрыемна і страшна. Страх адчувалі і працоўныя, якія бачылі гэтую з’яву. Пыл, холад і ўся гэтая рухомая маса накіроўвалася ў бок Магілёўскай шашы. ляжала некалькі валуноў вагой каля трыццаці кілаграмаў, так яны былі гэтай паветранай стыхіяй з дзіўнай лёгкасцю перанесеныя на іншае месца. Затым тарнада перамясціўся да лесапасадкі, зламаў пару дрэў і растварыўся, нібы і не было».

Как вам новость?
Головоломки