У Беларусі плануецца стварыць банк з літоўскім капіталам

22.09.2010 17:26
Архив Редакция

Беларусь вядзе перамовы аб уваходжанні літоўскага капіталу ў сваю банкаўскую сістэму. «Мы падтрымліваем ініцыятыву беларускіх і літоўскіх акцыянераў. Літва — адзін з нашых асноўных гандлёвых партнёраў, але ў банкаўскім капітале пакуль няма літоўскага капіталу, што выклікае пэўны дыскамфорт», — заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацбанка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Разам з тым Сяргей Дубкоў адзначыў, што наўрад ці пагадненне адбудзецца да канца 2010 года, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў, што ў беларускай банкаўскай сістэме ўжо прысутнічае капітал большасці суседніх краін і краін — асноўных гандлёвых партнёраў. «У нас дастаткова збалансаваная сістэма і мы многіх рызык дзякуючы гэтай збалансаванасці пазбеглі ў мінулым годзе. Мы глядзім па баках, глядзім на прыбалтыйскія краіны, на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, і выбудоўваем збалансаваную класічную мадэль», — падсумаваў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду НББ.

Па дадзеных на 1 жніўня 2010 года ў Беларусі ў 25 банках (з 31 дзейнага) прысутнічае замежны капітал. У 22 банках доля замежнага капіталу складае больш за 50%, у тым ліку ў 8 банках 100%.

Удзельная вага замежнага капіталу ў статутных фондах беларускіх банкаў склала на 1 жніўня 2010 года 28,2% супраць 17,2% на 1 жніўня 2009 года.

У статутных фондах беларускіх банкаў удзельнічае капітал з Расіі, Кіпра, Аўстрыі, Украіны, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі, Швейцарыі, Люксембурга, Казахстана, Латвіі, Лівана, Ірана і іншых краін.

Как вам новость?
Головоломки