У Беларусі плануюць пабудаваць 43 гандлёвыя цэнтры

18.08.2010 12:19
Архив Редакция

Міністэрства гандлю пасля правядзення маніторынгу выдзеліла 43 зямельныя ўчасткі ў розных гарадах Беларусі, якія аддадуць пад будаўніцтва гандлёвых цэнтраў і іншых аб'ектаў гандлёвай інфраструктуры. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве гандлю Беларусі.

Больш за ўсё зямельных участкаў выдзелілі ў Гомельскай вобласці — 21 ўчастак. Шэсць з іх знаходзяцца ў Светлагорску. Пры гэтым абавязковай умовай для будаўніцтва гандлёвых комплексаў тут з’яўляецца захаванне расліннасці, бо выдзеленыя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі лясных масіваў.

У Магілёўскай вобласці пад будаўніцтва гандлёвых аб’ектаў аддалі 8 зямельных участкаў, у Мінскай — шэсць, у Берасцейскай — чатыры, у Гарадзенскай — два, у Віцебскай — 1.

У рамках Дэкрэта прэзідэнта Беларусі аб стварэнні дадатковых умоваў інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне выдзелілі таксама і ў Мінску зямельны ўчастак у чатыры гектара. Плануецца, што новы гандлёвы цэнтр з’явіцца ў раёне праспекта Незалежнасці ў мікрараёне Уручча.

Інфармацыю аб умовах і парадку прадстаўлення зямельных участкаў можна атрымаць у абласных выканаўчых камітэтах і Мінгарвыканкаме.

Как вам новость?
Головоломки