У Беларусі плануюць павялічыць колькасць памежнікаў-кантрактнікаў

23.09.2010 13:21
Архив Редакция

У памежным ведамстве Беларусі ў будучыні плануюць змяніць камплектаванне штату. Колькасць ваеннаслужачых па прызыве плануюць скараціць, а колькасць службоўцаў па кантракце, наадварот, павялічыць. Пра гэта сёння, 23 верасня, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Васіль Гарбаценка.

«Перамены ў памежным ведамстве Беларусі выкліканы перш за ўсё неабходнасцю сфармаваць якасна новае аблічча памежнай службы», — заявіў Васіль Гарбаценка. Выступаючы на семінары, прысвечаным адбору і камплектаванню памежных кадраў, арганізаваным Еўрапейскім саюзам, Васіль Гарбаценка падкрэсліў, што ДПК лічыць неабходным раскрыць прынцыпова новыя погляды на ўтрыманне і асноўныя напрамкі працы з кадрамі.

Навучальны двухдзённы семінар у рамках праграмы ЕС ТАЙЕКС пачаў сёння, 23 верасня, працу ў Мінску. На ім беларускія памежнікі азнаёмяцца з досведам і практыкай еўрапейскіх краін (Германіі, Польшчы, Латвіі, Славакіі, Румыніі), перадае БелТА.

На семінары плануецца абмеркаваць такія пытанні, як адзіныя стандарты ЕС у сферы падбору памежнага персаналу, працэдур залічэння на памежную службу грамадзянскага персаналу і афіцэраў іншых праваахоўных органаў. Акрамя таго, удзельнікі семінару азнаёмяцца з інавацыйнымі падыходамі да адбору і камплектавання памежных кадраў у адпаведнасці з міжнароднымі праваахоўнымі стандартамі.

«Мы надаем вельмі вялікае значэнне семінару, разглядаем яго як лагічны дадатак навучальных мерапрыемстваў, праведзеных на першых этапах нашага сумеснага супрацоўніцтва. Усе раней праведзеныя працоўныя сустрэчы службовых асоб кадравых органаў былі накіраваны на садзейнічанне абмену і абагульненню ўсяго перадавога міжнароднага супрацоўніцтва ў пытаннях адбору камплектавання кадраў» , — падкрэсліў Васіль Гарбаценка.

Как вам новость?
Головоломки