У Беларусі плануюць увесці свабоднае цэнаўтварэнне

28.10.2010 10:13
Архив Редакция

У Беларусі ў 2011 годзе плануюць увесці свабоднае цэнаўтварэнне на большасць тавараў і паслуг. Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці, якая прадугледжвае адмову ад абавязковага складання эканамічнага абгрунтавання ўзроўню прымяняемых цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), у дачыненні да якіх не ажыццяўляецца дзяржрэгуляванне коштаў (тарыфаў).

Праект дырэктывы прапаноўвае «выключыць любое ўмяшанне органаў дзяржаўнага кіравання ў працэс цэнаўтварэння суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (за выключэннем мэтаў процідзеяння манапалістычнай дзейнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі і тавараў (работ, паслуг), пералік якіх устанаўліваецца прэзідэнтам Беларусі)», паведамляе БелаПАН.
Акрамя таго, прадугледжваецца адмена абмежавання надбавак ў гуртавым і раздробным гандлі пры прымяненні свабодных цэн.

Как вам новость?
Головоломки