У Беларусі плануюць вырабляць ром і кальвадос

08.10.2010 17:04
Архив Редакция

У найбліжэйшыя гады ў Беларусі плануюць пачаць выпуск новых груп вінаробнай прадукцыі, у тым ліку рому, сідраў, кальвадосаў, натуральных фруктова-ягадных вінаў, пладовых вінаў тыпу мадэры і партвейна. Пра гэта паведамілі ў Навукова-практычным цэнтры па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Супрацоўнікі цэнтра распрацавалі тэхналогіі стварэння новых груп вінаробнай прадукцыі, якая, па словах экспертаў, з улікам мясцовай сыравіннай базы, можа заняць нішу моцных напояў разам з каньякамі.

З 2005 па 2009 гады ў эксплуатацыю ўведзена новых магутнасцяў на 4,8 млн. дал з укараненнем сучаснага абсталявання і тэхналогій вытворчасці лікёра-гарэлачнай прадукцыі. На многіх прадпрыемствах асвоілі новыя тэхналагічныя прыёмы водападрыхтоўкі, а таксама ўсталявалі высокапрадукцыйныя аўтаматычныя лініі разліву, перадае БелТА.

У цяперашні час вядзецца праца па павелічэнні выпуску больш якасных і натуральных алкагольных напояў, а таксама павышэнні культуры спажывання алкагольных напояў з скарачэннем спажывання абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва.

Згодна з праграмай развіцця галіны прадугледжваецца паступовае скарачэнне аб’ёмаў пладовых він з адначасовым павелічэннем выпуску натуральных вінаградных. Так, чакаецца, што да канца 2010 года вытворчасць вінаградных вінаў вырасце да 6,9 млн. дал з 2,3 млн. дал у 2006 годзе.

Как вам новость?