У Беларусі працуе кожны пяты пенсіянер

14.01.2011 12:49
Архив Редакция

У Беларусі практычна кожны пяты (24,6%) пенсіянер працягвае працаваць. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова. "Паводле статыстычных дадзеных, на 1 студзеня гэтага года агульная колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дасягнула 2,46 млн. чалавек", — сказала яна.

«З іх амаль 608,5 тыс. працягваюць працоўную дзейнасць. Удзельная вага працоўных пенсіянераў пастаянна павялічваецца», — канстатавала прадстаўніца мінпрацы, паведамляе БелТА.

Па словах Ларысы Яшкова, сярод працоўных пенсіянераў пераважаюць жанчыны амаль з падвойнай перавагай. «Лічыцца на працоўных месцах 396,3 тыс. жанчын і 212,2 тыс. мужчын, — сказала прадстаўніца міністэрства. — Гэта тлумачыцца ў першую чаргу тым, што агульнаўстаноўленая пенсійная мяжа для жанчын у Беларусі на пяць гадоў ніжэйшая, чым для мужчын, пры гэтым працягласць жыцця ў прадстаўніц слабага полу значна большая».

Ларыса Яшкова адзначыла цікавую структуру працуючых пенсіянераў па ўзроставых катэгорыях. Паводле яе слоў, працягваюць працаваць 59,9 тыс. жанчын і 33,1 тыс. мужчын ва ўзросце да 55 гадоў, 184,5 тыс. жанчын і 33,3 тыс. мужчын ва ўзросце 55-59 гадоў. Ва ўзроставай групе атрымальнікаў пенсій 60-64 гады колькасць працуючых жанчын складае 91,5 тыс., а мужчын — 91,4 тыс.
 
«Працягваюць працаваць 33,9 тыс. жанчын і 27,5 тыс. мужчын ва ўзросце 65-69 гадоў. У ліку працоўных пенсіянераў — 24,6 тыс. жанчын і 24,1 тыс. мужчын ва ўзросце 70-79 гадоў, а таксама 1,12 тыс. жанчын і 1 036 мужчын ва ўзросце 80-89 гадоў», — паведаміла Ларыса Яшкова.

Акрамя таго, лічацца працоўнымі 8 жанчын і 9 мужчын, якія перасягнулі 90-гадовую мяжу. А вось сярод стогадовых беларусаў афіцыйна працуючых няма (усяго ж у рэспубліцы 579 пенсіянераў ўжо адзначылі свой векавы юбілей), канстатавала прадстаўніца мінпрацы.

Как вам новость?