У Беларусі праезд у транспарце для кіроўцаў 22 верасня будзе бясплатным

21.09.2010 12:49
Архив Редакция

У Беларусі ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля» праезд у грамадскім транспарце для кіроўцаў будзе бясплатным. Арганізатары мерапрыемства заклікаюць беларусаў 22 верасня адмовіцца ад аўтамабіляў і перасесці на грамадскі транспарт або ровар. Для бясплатнага праезду ўладальніку аўто дастаткова будзе прад'явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт, паведамілі ва УДАІ МУС.

Па даручэнні Мінгарвыканкама ў «Дзень без аўтамабіля» КУП «Мінсктранс» гатова павялічыць колькасць рухомага саставу на гарадскіх маршрутах, перадае БелТА.

Таксама ў рамках правядзення акцыі экалагічная служба Мінгаркампрыроды сумесна з міліцыяй УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ва ўсіх раёнах Мінску будзе правяраць аўтамабілі на таксічнасць.

Для ўладальнікаў машын з мінімальнымі выкідамі забруджвальных рэчываў гарадскія эколагі падрыхтавалі сюрпрызы ў выглядзе заахвочвальных сувеніраў. Да кіроўцаў, у якіх аўтамабілі перавышаюць дапушчальныя нарматывы па таксічнасці і дымнасці, а таксама тых, хто не пажадаў далучыцца да ўдзелу ў акцыі, будуць прымяняцца самыя строгія меры ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, запэўнілі ў Мінгаркампрыроды.

Как вам новость?
Головоломки