У Беларусі прагаласавала амаль 12% выбаршчыкаў

17.12.2010 10:44
Архив Редакция

За тры дні датэрміновага галасавання 14-16 сьнежня ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 11,7% выбаршчыкаў, або больш за 822,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, найбольшы працэнт яўкі назіраецца ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях — 15,8% і 14,3%, найменшы — у Мінску (9%).

У Гарадзенскай вобласці датэрмінова прагаласавала 13,7% выбаршчыкаў, у Мінскай і Гомельскай — па 10,6%, у Берасцейскай — 10%. На ўчастках за мяжой датэрмінова прагаласавала 15,2% выбаршчыкаў, паведамляе БелТА.

«Тэмп галасавання на працягу трох дзён застаецца прыкладна аднолькавым, няма ні ўсплёскаў, ні адставанняў. Камісіі працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса, праводзяць усе неабходныя працэдуры, у тым ліку тыя, якія дадаткова прадугледжаны рашэннем ЦВК для павышэння абароненасці дакументаў і памяшканняў для галасавання», — адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Між тым, як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, кожны дзень адзначаецца няўхільны рост колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова. Так 14 снежня прагаласавала 3,4% выбаршчыкаў, 15 снежня — 3,8%, 16 снежня — 4,5%.

Как вам новость?